БелТА

БелТА

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы падчас наведвання АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама, піша БелТА.

«Свет імкліва змяняецца, становіцца ўсё менш бяспечным для жыцця нармальнага чалавека, а шэраг дзяржаў і зусім пагрузіліся ў бездань грамадзянскіх войнаў і міжнацыянальных канфліктаў. Вам гэта не проста вядома, мы з вамі гэта адчулі на сабе. Каля нашых заходніх і паўночных межаў ідзе пастаяннае нарошчванне ваеннага патэнцыялу. Польшча і краіны Прыбалтыкі сталі палігонамі для рэгулярных вучэнняў і трэніровак войскаў НАТА. Нам пагражаюць не толькі ўвядзеннем новых эканамічных санкцый, супраць нас развязалі сапраўдную інфармацыйную вайну, пастаянна ладзяцца палітычныя правакацыі», - заявіў ён.

«Мяцеж, бліцкрыг або каляровая рэвалюцыя не прайшлі. Таму няўдалыя змагары, якія сядзяць у цёплых замежных кабінетах, працягваюць вынаходзіць усё новыя падкопы супраць нашай дзяржавы, як яны кажуць, «на карысць беларускага народа». Даброты толькі не відаць. У гэтых «дзеячаў» свае спецыфічныя ўяўленні і разуменне палітыкі», - сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, замест пошуку канструктыўнай альтэрнатывы, сумленнай і адкрытай барацьбы за сімпатыі людзей яны заклікаюць да вулічных баталій. Узамен змястоўнага дыялогу па пераадоленні наяўных праблем спрабуюць паставіць пад сумнеў легітымнасць дзяржаўных інстытутаў. Актыўна садзейнічаюць заклікам знішчаць маёмасць нязгодных з імі, распраўляцца з іх дзецьмі, жонкамі і блізкімі людзьмі.

«Пры гэтым яны называюць сябе патрыётамі, хоць у адкрытую працуюць на развал эканомікі, ліквідацыю існуючага канстытуцыйнага ладу і знішчэнне краіны», - падкрэсліў Лукашэнка.

«Хачу, каб вы разумелі маю пазіцыю. Яна нязменная: наш абавязак перад цяперашнім і будучымі пакаленнямі - захаваць краіну. І мы яе захаваем, чаго б нам гэта ні каштавала. Захаваем для ўсіх нас, нашых дзяцей і ўнукаў. У гэтым мая і ваша галоўная задача. Калі хочаце, гістарычная місія», - заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0