Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды супрацоўнікам міліцыі і вайскоўцам. Цырымонія адбылася ў час наведвання ім АМАПу, піша БелТА.

«У апошнія дні гэтага года попыт на прэзідэнта, як я кажу, велізарны. Але пры ўсіх выдатках часу я не мог не прыехаць да вас, — заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі.— Сёння ў страі я бачу сапраўдных патрыётаў нашай Радзімы, людзей абавязку, гонару і сумлення».

Ён падзякаваў за мужнасць і стойкасць, вернасць прысязе і свайму народу. «Гэта не проста словы. Для кожнага з вас гэта надзейны арыенцір, які вызначае справы і ўчынкі», - падкрэсліў Лукашэнка.

Узнагароды атрымалі прадстаўнікі МУС, Мінабароны, КДБ, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Службы бяспекі.

У ліку ўзнагароджаных — намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Аляксандр Быкаў, камандзір АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Балаба, камандзір АМАПу УУС Гродзенскага аблвыканкама Віктар Краўцэвіч, камандзір АМАПу УУС Брэсцкага аблвыканкама Максім Міховіч.

Узнагарод таксама ўдастоеныя камандзір 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Аляксей Ялфімаў, камандзір 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Аляксандр Ільюкевіч, камандзір 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння Дзмітрый Кучук, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў памежнай службы Ігар Кручкоў.

У адказ на гэта камандзір сталічнага АМАПа Дзмітрый Балаба ўручыў Аляксандру Лукашэнку чорны берэт (для АМАПа мае такое ж значэнне, як і крапавы - для вайскоўцаў унутраных войскаў) «за асаблівыя заслугі».

«Вы былі з намі ў баявых парадках, і зараз вы паўнавартасны баец АМАПа», - сказаў Балаба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0