Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 1957 выпадкаў каранавіруса, выпісаныя - 2 644 пацыенты.
Учора было 1816 выпадкаў, пазаўчора — 1841. Максімум быў 12 снежня — 1975.
За ўвесь час 192 361 выпадак, выздаравеў 171 901.
За ўвесь час памерлі 1 414 чалавек. За мінулыя суткі выканана 24 454 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 3 962 318 тэстаў.





