Фота прэс-службы Крамля / ТАСС
Так прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў словы Аляксея Навальнага наконт крымінальнай справы на яго, заведзеную Следчым камітэтам.
«Пуцін, падобна, проста б'ецца ў істэрыцы», — сказаў учора Навальны.
«Вы ведаеце, Пуцін не б'ецца ў істэрыцы. Пуцін рыхтуецца да нарады з прэм'ер-міністрам і праводзіць міжнародныя тэлефонныя размовы, віншуючы сваіх калег з Новым годам. Усе астатнія дэталі, напэўна, лепш пытацца ў Следчым камітэце. Мы не валодаем гэтай інфармацыяй».
— А якія пачуцці ва Уладзіміра Пуціна ў прынцыпе выклікае ўся гэтая сітуацыя з Аляксеем Навальным? Непакоіцца ён, можа быць?
«Ва Уладзіміра Пуціна гэтая сітуацыя не выклікае ніякіх пачуццяў, — адказаў Пяскоў. — Ва Уладзіміра Пуціна выклікаюць пачуцці задачы, якія стаяць перад ім і перад урадам. Пачуццё радасці выклікаюць тыя пытанні, якія ўдалося рэалізаваць у адыходзячым годзе. І мабілізацыю выклікаюць тыя пытанні, якія яшчэ востра стаяць на парадку дня».





