30 снежня а 20:00 адбудзецца пераднавагодні выпуск інтэрактыўнага YouTube-шоу «Годны двор». Будзем рыхтаваць усё да Новага года: пачастункі, забавы, і самае галоўнае — святочны настрой.
Сустрэча пройдзе тут: https://youtu.be/c9XCYZsTgyw.
Юлія Шаўчук са Свабоднага тэатра пакажа найлепшыя вобразы для навагодняй ночы, а таксама дапаможа абраць правільны маянэз для годнага аліўе.
А яшчэ нашы госці разам з А1 у прамым эфіры адправяць гледачам шоу паштоўкі са шчырымі пажаданнямі ад Уладзіміра Караткевіча.
За музыку адказны Юрый Стыльскі і гурт «Дай Дарогу!».
Вядоўцы шоу нязменныя: піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцяхоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.
«Годны двор» — прастора для «лямпавых» сустрэч. Шточацвер ладзяцца тэматычныя сустрэчы з выбітнымі беларусамі, натхняльныя live-канцэрты і ўтульная атмасфера жывых чатаў. Каранцінныя абмежаванні тут не дзейнічаюць, а маразы не страшныя. Цёпла, бяспечна і ў кампаніі сваіх людзей.
Гасцям можна будзе не толькі задаць пытанне, але і папрасіць перадаць прывітанне, прачытаць вершык ці распавесці анекдот. А што адбудзецца на наступных сустрэчах — вырашаць самі гледачы і ўдзельнікі.
Каб не прапусціць гэтую і іншыя сустрэчы, кампанія «Годна» рэкамендуе падпісацца на ютуб-канал: https://www.youtube.com/c/hodnaby.
Усе навіны па праекце будуць публікаваць у сацыяльных сетках:





