БелТА

БелТА

У Віцебску з трэцяй спробы па выніках таргоў прададзена за 2 800 рублёў права арэнды зямельнага ўчастка пад ўстаноўку кола агляду, паведамляе БелТА.

Вынік папярэдняга аўкцыёну 1 снежня, калі ўдзельнікі паднялі кошт продажу ў 44 разы і прапанавалі за лот амаль 120 тыс., быў ануляваны, паколькі пераможца не аплаціў куплю ва ўстаноўлены тэрмін.

На паўторныя таргi зарэгістраваўся адзін прэтэндэнт, які пагадзіўся набыць права арэнды па пачатковай цане, павялічанай на 5%.

Рэалізоўваць маштабны забаўляльны праект будзе віцебскі індывідуальны прадпрымальнік у кааперацыі з калегамі па індустрыі забаў.

Кола агляду павінна быць дыяметрам не менш за 30 м з зачыненымі кабінкамі не менш чым на 4 чалавекі, абсталявана ілюмінацыяй.

Таксама ў ваколіцах павінна быць такая-сякая інфраструктура, у тым ліку біятуалет.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0