president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падоўжыў указ аб падтрымцы спорту на новы алімпійскі цыкл - да канца 2024 года, паведамляе яго прэс-служба.
Акрамя таго, у адпаведнасці з дакументам Міністэрства спорту і турызму надзелена дадатковымі функцыямі па маніторынгу за памерам зарплаты спартсменаў, выкарыстаннем федэрацыямі сродкаў замежнай бязвыплатнай дапамогі і напрамкам кампенсацыйных выплат міжнародных спартыўных арганізацый на правядзенне спартыўных мерапрыемстваў.
Указам таксама замацаваны абавязак клубаў, якія карыстаюцца сродкамі падтрымкі, накіроўваць спартсменаў для ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах у складзе нацыянальных і зборных каманд.
У мэтах стварэння роўных умоў для развіцця спорту сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі ўказ прадугледжвае распаўсюджванне мер падтрымкі на беларускую спартыўную Федэрацыю глухіх.





