Затрыманай 22 снежня заснавальніцы прэс-клуба Юліі Слуцкай выставілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Юлія Слуцкая застанецца пад вартай мінімум да 22 лютага.
Таксама 31 снежня абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і дапамаганні ў гэтым былі выстаўленыя фінансаваму дырэктару прэс-клуба Сяргею Альшэўскаму, праграмнаму дырэктару Але Шарко, аператарам Пятру Слуцкаму і Дзянісу Сакалоўскаму, Ксеніі Луцкай





