president.gov.ua

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны зноў незвычайна звярнуўся да ўкраінцаў. На відэа Зяленскі пачаў з сур'ёзным выглядам з трыбуны выступаць перад дзецьмі.

Тыя пазяхаюць, ім нецікава. «Сумна?» — пытаецца Зяленскі. «Так» — адказваюць дзеці. Тады ён пачынае простымі словамі тлумачыць малым, чаму гэты год някепскі і чаму ўкраінцы — супергероі. Супергероі — медыкі, пажарныя, кіроўцы хуткай і г.д.

Важна думаць і з любоўю ставіцца да кожнага ўкраінца, бо кожны чалавек важны, кажа ён дзецям.

Асобна Зяленскі звярнуўся да жыхароў Крыма і Данбаса.

Ён перайшоў на рускую і адзначыў, што паўвостраў разам з Данецкам і Луганскам жыве па маскоўскім часе, і ім кажуць, што Новы год там наступіў на гадзіну раней. «Але я ведаю, што ўжо амаль гадзіну, як вы чакаеце нас, каб сустрэць Новы год разам. Як адна сям'я. Як адзін народ. Як адна краіна. Данбас і Крым! Перавядзіце гадзіннік назад. Будзьце з намі!» - сказаў Зяленскі.

У сваім віншаванні прэзідэнт сказаў, што не хоча, знаходзячыся на вуліцы Банкавай у Кіеве (там знаходзіцца рэзідэнцыя), казаць, што ва Украіне наступіць мір.

«А хачу сказаць на Арцёма ў Данецку, што мір ва Украіне надышоў. І напісаць «Крым — гэта Украіна» не ў Інтэрнэце, а на пяску на пляжы ў Ялце. На ўкраінскім пяску, украінскага пляжа ўкраінскай Ялты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0