Сёння, 1 студзеня, ідзе дождж, а дзе-нідзе і снег. Пад вечар у Мінску чакаецца моцны мокры снег. Pogoda.by піша, што сёння вечарам выпадзе да 4 міліметраў ападкаў. Гэта нямала.
Мокры снег будзе ісці і ўначы.
А пад раніцу падмарозіць. Таму дарогі і вуліцы могуць ператварыцца ў коўзанкі.
Так у Мінску чакаецца раніцай 2 студзеня да мінус 2. А па краіне наогул да мінус 4.
Удзень будзе ад мінус 2 да +3. У Мінску каля нуля.





