У сталічную міліцыю з просьбай дапамагчы вярнуць грошы звярнулася жанчына.
Яна распавяла, што прадала праз адну з гандлёвых інтэрнэт-пляцовак келіхі невядомаму пакупніку. І толькі потым згадала, што ў скрынцы захоўвалася 13 тысяч даляраў, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.
Міліцыя знайшла пакупніцу. З яе слоў, яна самастойна не вярнула грошы, бо разгубілася.
Грошы ў выніку вярнулі іх уладальніцы.





