Цяпер мужчыны могуць выйсці на пенсію ў 62,5 года, а жанчыны ў 57,5.
Акрамя таго, на паўгода вырас мінімальны страхавы стаж. З гэтага года трэба 18 гадоў рабіць выплаты ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, каб атрымаць працоўную пенсію.
Калі страхавога стажу не хапае, то замест працоўнай пенсіі будзе налічвацца сацыяльная, якая цяпер складае 129 рублёў.
Пенсійны ўзрост павялічваецца паступова з 2018 года і будзе расці да 2023 года, дасягнуўшы 58 гадоў для жанчын і 63 гадоў для мужчын.





