Здарэнне адбылося каля 18:00 1 студзеня на аўтадарозе Свіслач — Дабраволя. Там сутыкнуліся аўтамабілі «Аўдзі», за рулём якой была 26-гадовая дзяўчына, і «Фіят», за рулём быў 66-гадовы мужчына.

ДАІ Гродна

ДАІ Гродна

Адзін з кіроўцаў з нейкай прычыны спачатку з'ехаў на абочыну, пасля чаго страціў кіраванне і выехаў на сустрэчную, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

Загінулі двое пасажыраў: 48-гадовая жанчына, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні «Аўдзі» і была прышпіленая рэменем бяспекі, а таксама 69-гадовы пасажыр на заднім сядзенні «Фіята».

Абодва кіроўцы і яшчэ два пасажыры з «Аўдзі» і «Фіята» з траўмамі дастаўленыя ў ваўкавыскую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0