З 1 студзеня павысілі стаўкі падаходнага падатку для работнікаў кампаній-рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. Іх паднялі з 9% да 13%, піша Tut.by.

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Змены ўвялі абноўленым Падатковым кодэксам. Раней прадстаўнікі ІТ-рынку, каментуючы магчымае павышэнне падаткаў, казалі, што «такія змены парушаць прынцып, які дзейнічае ў дачыненні да ПВТ на працягу апошніх 15 гадоў, а менавіта нязменнасць заканадаўства».

Стаўкі падаходнага падатку павышаюцца да 13% на прыбыткі фізічных асоб ад рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, рэзідэнтаў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і (або) сумеснай беларуска-кітайскай кампаніі па развіцці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Павышаныя стаўкі, як абяцаюць чыноўнікі, уводзяць на два гады — да 1 студзеня 2023-га. «Указаная мера скіраваная на кансалідацыю даходаў бюджэту для барацьбы з COVID-19», — удакладняюць у Міністэрстве падаткаў і збораў, каментуючы новаўвядзенні.

Прасцей кажучы, тыя ж работнікі ПВТ, якія цяпер плацяць падатак на прыбытак па зніжанай стаўцы ў 9%, будуць у выпадку ўвядзення змяненняў адлічваць ўжо 13%.

Юрыст Дзяніс Алейнікаў, адзін з аўтараў «ПВТ 2.0», раней пракаментаваў тады яшчэ магчымае змяненне падаткаў наступным чынам:

— У адпаведнасці з пунктам 1 Дэкрэта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2017 № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» дзяржава гарантавала Міжнароднай інвестыцыйнай і тэхналагічнай супольнасці, што спецыяльны прававы рэжым Парка высокіх тэхналогій (уключаючы падатковы) дзейнічае да 1 студзеня 2049 года. Стабільнасць рэжыму ПВТ на працягу доўгіх гадоў — гэта наша галоўная каштоўнасць. Гэтую каштоўнасць мы кавалі гадамі і не раз прадавалі замежным інвестарам. Гэта — рэпутацыя. Рэпутацыя, якая зрабіла ПВТ вядучым ІТ-кластарам Усходняй Еўропы. Падняць падаткі часова роўна страціць рэпутацыю назаўжды. Аб гэтым павінна падумаць Міністэрства фінансаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру