Памёр вядомы нейрахірург Арнольд Смеяновіч, паведаміла БелТА прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

«Арнольд Смеяновіч памёр гэтай ноччу ад каранавіруса», — распавяла Юлія Барадун.

Арнольд Смеяновіч нарадзіўся 11 жніўня 1938 года ў Бранску. Вядомы нейрахірург, акадэмік, доктар медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі за сваю шматгадовую практыку правёў вялізную колькасць аперацый на адкрытым мозгу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру