Кожны чалавек павінен клапаціцца аб згодзе і міры ў грамадстве. Такое меркаванне ў інтэрв'ю АНТ выказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Што тычыцца змяненняў у Канстытуцыю, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі расказаў, што БПЦ у гэтым плане больш хвалююць пытанні сацыяльнай сферы.

«Гэта тычыцца замацавання ў Канстытуцыі паняцця аб шлюбе з улікам традыцый хрысціянскіх і беларускага народа, а таксама пэўных сацыяльных пытанняў. Яны датычацца магчымасці выхавання падрастаючага пакалення на традыцыях беларускага народа, патрыятычнага выхавання, як лепш зрабіць, каб маладыя людзі атрымлівалі не толькі выдатную адукацыю, але разам з тым быў і духоўны складнік у фарміраванні маладога чалавека. Пра гэта павінна паклапаціцца дзяржава, і мы па царкоўнай лініі прапануем, як гэта можна зрабіць», — распавёў ён.

Мітрапаліт Веніямін таксама паведаміў, што БПЦ ужо ўнесла свае прапановы. «Калі яны будуць падтрыманыя, то знойдуць адлюстраванне ў адпаведным пункце, што будзе дазваляць і нават рэкамендаваць правядзенне курсаў, якія паспрыяюць менавіта духоўнаму развіццю асобы на традыцыях беларускага народа», — адзначыў Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0