«Радыё Свабода»

«Радыё Свабода»

Родныя арыштаваных у справе «Прэс-клуба» пералічылі на рахунак СК 110 тысяч рублёў. Такім чынам яны кампенсавалі шкоду, нібыта нанесеную ад дзейнасці культурна-асветніцкага праекта. Пра гэта «Свабодзе» расказала дачка Юліі Слуцкай Аляксандра.

«Сёння мы ўнеслі плацеж на рахунак Следчага камітэта, — расказала Аляксандра Слуцкая. — Гэта называецца «забеспячэнне пагашэння нанесеных стратаў» — 109 769 рублёў. Такая сума фігуруе ў матэрыялах справы. У кампенсацыі сродкаў удзельнічалі родныя ўсіх затрыманых».

Па словах Аляксандры Слуцкай, кампенсацыя сродкаў не азначае прызнання віны абвінавачанымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0