Мастак, які зафіксаваў руіны пасляваеннага Мінска і стварыў галерэю партрэтаў беларускіх пісьменнікаў. Збіральнік старажытнаяўрэйскай песеннай спадчыны, спявак, які вучыўся ў Міхася Забэйды-Суміцкага. Сапраўдны энцыклапедыст культуры. У Рэдакцыі «Нашай Нівы» вісіць падораны ім партрэт Рыгора Барадуліна.
У дзяцінстве ён цудам уратаваўся ад Халакосту: яго бацька быў на фронце — беларус, мама яўрэйка, а дзед па бацьку, праваслаўны святар, вывеў нявестку з унукам з гета.
Сэрца Анатоля Наліваева спынілася ў 90 гадоў, у яго быў дыягнаставаны кавід.
Чытайце таксама: Анатоль Наліваеў — падпольны савецкі вучань Забэйды-Суміцкага
Як чатырнаццацігадовы хлопец зафіксаваў культурную спадчыну Мінска





