Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра ўвядзенне ў Вашынгтоне рэжыму надзвычайнай сітуацыі, каб гарантаваць бяспеку перад інаўгурацыяй абранага кіраўніка дзяржавы Джо Байдэна. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома.

«Прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў пра надзвычайную сітуацыю ў Вашынгтоне і распарадзіўся накіраваць федэральную дапамогу ў дадатак да намаганняў горада ў рэагаванні на экстранныя абставіны, звязаныя з інаўгурацыяй прэзідэнта», — гаворыцца ў паведамленні.

Рэжым уведзены ў Вашынгтоне на два тыдні, з 11 да 24 студзеня. Інаўгурацыя Байдэна адбудзецца 20 студзеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна