А 7-й раніцы ў Мінску было мінус 5,7 градуса марозу. Днём будзе хмарна, і чакаецца мінус 2-4.
Па краіне чакаецца ад мінус 4 да +1, на дарогах галалёдзіца. Месцамі па паўночным захадзе парывісты вецер.
У сераду і чацвер прагназуюць завіруху, і ўжо ўвечары ў чацвер пахаладае да мінус 15, а пасля і наогул да мінус 25.





