Старшыня Рады шведскай хакейнай асацыяцыі Андэрс Ларсан заклікаў перанесці чэмпіянат свету па хакеі 2021 з Мінска.

«З-за таго, што зараз адбываецца ў Беларусі, там немагчыма праводзіць ЧС-2021. Думаю, што сітуацыя, калі людзі, якія адкрыта выступаюць за свабоду, знявольваюцца ў турмах і падвяргаюцца гвалту, закранае ўсіх нас», — заявіў Ларсан.

ІІХФ павінна прыняць канчатковае рашэнне наконт правядзенне ЧС у канцы студзеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна