Мінгарсуд вынес прысуд жанчыне па крымінальнай справе аб забойстве нованароджанага дзіцяці. Жанчына прысуджаная да 19 гадоў калоніі, піша БелТА.

Восенню 2018 года жанчына даведалася аб сваёй цяжарнасці, аднак не стала на ўлік. Летам 2019 года, знаходзячыся дома, жанчына адчула пачатак родаў. Яна нарадзіла ў ваннай хлопчыка, а затым пагрузіла яго ў ваду, пазбавіўшы магчымасці дыхаць.

Затым яна змясціла цела хлопчыка ў маразільнік, дзе яго знайшла міліцыя пры аглядзе месца здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0