БелТА
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм'ера Юрыя Назарава і міністра прамысловасці Пятра Пархомчыка, паведамляе БЕЛТА.
Асаблівую ўвагу Лукашэнка акцэнтаваў на неабходнасці мець не проста прагнозы, а дакладныя планы вытворчасці і паставак адпаведнай прадукцыі. Ён пацікавіўся, як вядзецца праца па пастаўках у лізінг, і спытаў, што ў плане допуску беларускіх прадпрыемстваў да дзяржзакупак у Расію, як рэалізуюцца важныя інвестпраекты ў Беларусі.
Закранута была таксама тэма санкцый Захаду, пад якія трапілі некалькі айчынных прадпрыемстваў. Гэтыя санкцыі Аляксандр Лукашэнка назваў бандыцкімі і даручыў на ўзроўні ўрада выпрацаваць сіметрычны адказ.





