DarkNet уключае ў сябе вэб-сайты, доступ да якіх магчымы толькі з дапамогай праграмнага забеспячэння, што гарантуе ананімнасць карыстальнікаў. Пасля арышту паліцыя адразу ж заблакавала сайт DarkMarket.

На DarkMarket прадавалі наркотыкі, фальшывыя грошы, крадзеныя плацежныя карткі, праграмнае забеспячэнне для ўзлому камп’ютарных сетак і іншыя нелегальныя тавары.

Сайт заблакавалі ў выніку шматмесячных расследаванняў з удзелам ФБР і іншых замежных праваахоўных органаў. На сайце налічвалася каля 500 000 карыстальнікаў і было праведзена як мінімум 320 000 транзакцый. Следчыя плануюць выявіць мадэратараў, купцоў і гандляроў DarkMarket з дапамогай захаваных на сайце звестак.

Галоўны падазраваны адмовіўся даваць паказанні. Яго памясцілі ў следчы ізалятар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0