Известия

Известия

Расійскі палітык Аляксей Навальны знаходзіцца ў федэральным вышуку з 29 снежня 2020 года, піша Meduza.

Адвакат Вадзім Кобзеў пацвердзіў «Медыязоне» інфармацыю аб вышуку. У каментары «МБХ медыя» ён сказаў, што Навальны не ведаў пра вышук, калі 13 студзеня абвясціў пра рашэнне вярнуцца ў Расію 17 студзеня.

«Мы пра гэта даведаліся ўчора, пасля таго, як ён абвясціў [пра вяртанне ў Расію]», — паведаміў Кобзеў.

«Адкрытым медыя» Кобзеў сказаў, што спецыяльна наконт вышуку ён з Навальным не размаўляў, але ўпэўнены, «што гэта ніяк не ўплывае на яго намер вярнуцца».

Вышук звязаны з крымінальнай справай «Іў Рашэ», па якой Навальнага асудзілі ўмоўна, прызначыўшы выпрабавальны тэрмін пяць гадоў. Ён заканчваўся 30 снежня 2020-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0