Інфармацыя пра прарыў трубаправода цеплатрасы паступіла 13 студзеня ў 14.45, паведамляе МНС. Без цеплазабеспячэння заставаліся 39 шматкватэрных жылых дамоў, паліклініка, інтэрнат, 2 дзіцячыя садкі і каледж. У 21.45 цеплазабеспячэнне ўдалося аднавіць.

Цэлы дзень заставаліся без цяпла і многія жыхары Дзяржынска. Паведамленне аб парыве трубаправода цеплатрасы ў Дзяржынску паступіла 13 студзеня а 8.15. Без цеплазабеспячэння заставаліся 24 шматкватэрныя дамы, дзіцячы сад і ліцэй. Цеплазабеспячэнне было адноўлена ў 20.15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0