Праца журналістаў у Беларусі ў паслявыбарчы перыяд у 2020-м годзе стала практычна немагчымай: затрыманні, пазбаўленні акрэдытацый і статусу СМІ, збіццё і крымінальныя справы.
У гэтым відэа сабрана толькі частка гісторый, якія цяпер перажываюць незалежныя медыя Беларусі, у тым ліку «Наша Ніва».
Мы патрабуем неадкладна вызваліць прадстаўнікоў медыя і палітвязняў, спыніць іх пераслед, прыцягнуць вінаватых у парушэнні правоў журналістаў і грамадзян да ўстаноўленай законам адказнасці.





