Tut.by
З супрацоўнікамі, якія знаходзяцца ў офісе БелаПАН, пасля 12-й гадзіны знікла сувязь. Таксама побач з офісам з'явіўся мікрааўтобус і машына хуткай, а пазней некалькі чалавек з яго ўвайшлі ў рэдакцыю.
— Сувязі з супрацоўнікамі офіса няма. На званкі не адказваюць, — каментавала інфармацыю галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына.
Пазней пра ператрус у офісе паведаміла журналістка Таццяна Бублікава. У яе падняўся ціск і менавіта яе звезлі на хуткай.
Паводле Бублікавай ператрус звязаны са справай затрыманага журналіста Андрэя Аляксандрава.
Пазней да офіса БелаПАНа пад'ехаў адвакат Сяргей Зікрацкі, яго не пусцілі ў сувязі з ужо распачатым ператрусам.
Пасля 15:00 ператрус скончыўся. Забралі вінчэстары.
Журналіста Андрэя Аляксандрава затрымалі па крымінальнай справе. Ён на Акрэсціна





