Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Сузаснавальнік фонду Яраслаў Ліхачэўскі патлумачыў «Нашай Ніве» сітуацыю.

Першы момант. Насамрэч у электронным кошыку біткойнаў было 10, а не 19, бо ў блакчэйна іншая логіка, чым тая, якой мы карыстаемся ў жыцці. Каб зрабіць транзакцыю, трэба перавесці адразу некалькі блокаў з шыфраванай інфармацыяй. Калі сума большая за патрэбную, сетка вяртае рэшту — асобнай аперацыяй.

Ліхачэўскі прыводзіць такі прыклад. Вы атрымалі заробак купюрай 100 рублёў, пашлі з ёй у бар і патрацілі 20 рублёў. У схеме блакчэйна гэта выглядае так: +100 (паступленне заробку), +80 (рэшта, якую вам выдалі) і -100 (бо вы разлічыліся адной купюрай). Бясплатныя сэрвісы, з дапамогай якіх можна адсочваць паступленні крыптавалюты, не заўсёды аднімаюць гэтыя «лішнія» рухі, таму можа ўзнікнуць блытаніна.

Другі момант. З 10 біткойнаў паступленні ў фонд — прыкладна палова. Да сярэдзіны верасня гэты электронны кашалёк выкарыстоўваўся толькі для выплат. Ахвяраванні ад беларусаў прыходзілі на рахунак у еўра, фонд купляў на іх біткойны і пераводзіў пацярпелым. Так было набыта 5,5 біткойна. Ахвяраванні непасрэдна туды пачалі паступаць пазней — агулам беларусы перавялі 4,5 біткойна.

«Іх складана ацаніць у далярах, бо курс змяняецца кожны дзень. Мы некалькі разоў фіксавалі курс шляхам канвертацыі — атрымалася амаль $94 тысячы. За кошт таго, што біткойн рос, у далярах выйшла большая сума, чым ахвяравалі», — кажа Ліхачэўскі.

З гэтых грошай на выплаты пацярпелым патрацілі $50 тысяч — іх улічылі ў лістападаўскай справаздачы ў графе «Спонсарскія праграмы фондаў». Астатнія грошы захоўваюцца на рахунку — толькі не ў біткойнах (каб не згубіць іх у выпадку абвалу курса), а ў USDT (лічбавая валюта, якая заўсёды роўная даляру).

Як гэтыя грошы атрымліваюць пацярпелыя? Неабходную суму ім пераводзяць у біткойнах на іх электронны кашалёк. Пасля гэтыя грошы можна вывесці на беларускую картку.

Поўная справаздача па фондзе, па словах Ліхачэўскага, будзе гатова ў гэтым месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0