Эксперты вывучылі 13 выпадкаў і працягваюць высвятляць прычыны смерці людзей. Агенцтва мяркуе, што вакцына магла выклікаць пабочныя эфекты, якія абвастрылі цячэнне наяўных захворванняў у пажылых людзей.






У Нарвегіі памерлі 23 чалавекі, якія прышчапіліся ад COVID-19, паведаміла Нарвежскае агенцтва лекавых сродкаў. У заяве не ўдакладняецца, якую вакцыну атрымалі памерлыя, аднак раней паведамлялася, што 27 снежня ў краіне пачалася вакцынацыя прэпаратам кампаній Pfizer і BioNTech.