pixabay.com

pixabay.com

Сейшэльскія выспы дазволілі свабодны ўезд турыстам з любых краін, якія зрабілі прышчэпку ад каранавіруса. Пра гэта заявіў міністр турызму Сэйшэл Сільвестр Радэгонд, піша Seychelles News Agency, піша meduza.io.

Для ўезду турысты павінны даць сертыфікат аб тым, што яны атрымалі дзве дозы вакцыны (якой менавіта, не ўдакладняецца), а таксама адмоўны ПЦР-тэст на каранавірус, зроблены не пазней, чым за 72 гадзіны да паездкі. Турыстам з прышчэпкамі дазволяць не выконваць каранцін.

Улады Сэйшэл разлічваюць, што да сакавіка вакцыну ад каранавіруса атрымаюць 70% насельніцтва. Пакуль што ў краіне вакцынавалі крыху больш за 2% жыхароў. Пасля масавай вакцынацыі, як чакаецца, турыстам дазволяць заязджаць на архіпелаг на падставе толькі адмоўнага тэсту на COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0