Паводле новага палажэння, 15 тысяч рублёў без уліку прэміяльных — столь зарплаты гульца чэмпіянату Беларусі

Такія грошы дазваляецца плаціць толькі футбалістам беларускай «нацыяналкі» (для такога статусу неабходна згуляць не менш за 50 працэнтаў матчаў за два апошнія гады) і тром легіянерам у кожным клубе. Пры гэтым фонд штомесячнай агульнакаманднай зарплаты ў кожным клубе не павінен перавышаць 150 тысяч рублёў.

Заробак галоўнага трэнера ў новым годзе не павінен перавышаць 8 тысяч рублёў, старшы трэнер не зможа зарабляць больш за 5 тысяч, а заробак трэнера-асістэнта абмяжуюць 4 тысячамі. Зноў-такі без уліку прэміяльных.

На бонусы для футбалістаў і прадстаўнікоў трэнерска-адміністрацыйнага штаба пакуль што ўстаноўлены наступныя ліміты:

— агульнакамандны бонус за перамогу ў матчы чэмпіянаце — не больш за 30 тысяч рублёў;

— агульнакамандны бонус за перамогу ў гульні Кубка — не больш за 20 тысяч;

— за перамогу ў еўракубкавай сустрэчы — не больш за 60 тысяч на ўсю каманду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0