Ціханоўская казала аб крытычнай сітуацыі ў Беларусі і гісторыях рэпрэсаваных журналістаў, фальсіфікаваных крымінальных справах супраць медыя, галадоўцы Ігара Лосіка. Гэта другое пасяджэнне Рады Бяспекі ААН з удзелам Ціханоўскай. Першае было 4 верасня, і тады яна заклікала ўвесці санкцыі супраць датычных да парушэння правоў чалавека ў Беларусі і прыняць меры для спынення гвалту.

Таксама на пасяджэнні выступіць кіраўнік НАУ Павел Латушка. Ён падкрэсліць важнасць працы незалежных СМІ, падтрымае прапанову аб уключэнні Беларусі ў афіцыйны парадак дня Рады Бяспекі ААН і закліча яго членаў прыняць неадкладныя меры па вырашэнні беларускага крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0