Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Аляксандру Патрасаеву, Аляксандра Рэзніка, Міхаіла Феранца, Віталя Шчэрбіча і Рэнату Смірнову і спыніць іх крымінальны пераслед, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.
Праваабаронцы прызналі яшчэ пяцярых чалавек палітвязнямі
Праваабаронцы ацэньваюць пераслед Аляксандры Патрасаевай, Аляксандра Рэзніка, Міхаіла Феранца, Віталя Шчэрбіча і Рэнаты Смірновай, якія былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») і па ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак»), як палітычна матываваны пераслед і прызнаюць іх палітычнымі зняволенымі.