Пакупнік у аддзеле кулінарыі абурыўся, што на прылаўку ляжаў цэннік на тавар, а самой прадукцыі не было, паведамляе «Рэгіянальная газата».
Мужчына папрасіў даць кнігу скаргаў. Аднак атрымаўшы яе, ён не стаў пісаць водгук на месцы, а працягнуў хадзіць па краме. Паклаўшы кнігу ў сумку, панёс з сабой.
Работнікі магазіна звярнуліся ў міліцыю. Тыя выявілі, што гэта быў 50-гадовы мужчына. Спачатку ён казаў, што пакінуў кнігу ў кошыку. Пазней сказаў, што работнікі магазіна некарэктна з ім размаўлялі, таму ён вырашыў напісаць заўвагу дома. Але пасля перадумаў і схаваў кнігу скаргаў за батарэяй у пад’ездзе.
Дзеянні мужчыны кваліфікаваны на падставе частцы 1 артыкула 377 КК «Крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў», санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.