Яму пагражае да 10 гадоў калоніі, піша Радыё Свабода.

Паводле абвінавачання, жыхар Гомеля дзейнічаў: з матываў палітычнай варожасці; з хуліганскіх памкненняў, з мэтай грубага парушэння грамадскага парадку; з мэтай дэстабілізацыі становішча ў грамадстве; дэзарганізацыі працы праваахоўных органаў; запалохвання кола асоб; дзеянні суправаджаліся пагрозай прымянення гвалту; шляхам адкрытага і дэманстратыўнага выкліку грамадству; выкарыстоўваючы сітуацыю з несанкцыянаванымі мітынгамі.

Яўген Зялкоўскі віну ў асабліва злосным хуліганстве не прызнаў. «Інсталяцыі» з бел-чырвона-белым сцягам ён рабіў і размяшчаў у пустынных месцах, ноччу.

Паводле сведчанняў у судзе, 25 кастрычніка Яўген сапраўды зрабіў «інсталяцыю» з бел-чырвона-белым сцягам і петардай.

«З петарды я высыпаў «вантробы», яна была пустая. Я яе паклаў у скрынку і прыкапаў каля сьцяга. Я зрабіў гэта з такой мэтай… Некаторыя з маіх сяброў пацярпелі ад супрацоўнікаў міліцыі і АМАПа. Я проста хацеў адцягнуць увагу міліцыі ад чарговых затрыманняў людзей», — тлумачыў на судзе Яўген.

Вечарам 15 лістапада ён таксама «хацеў заняць час супрацоўнікаў міліцыі». Яўген зноў паставіў на іншай пустцы бел-чырвона-белы сцяг, каля яго змясціў скрынку, у якой былі два падшыпнікі і «карцінка». Вядома, што на «карцінцы» была карыкатура на АМАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0