Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня па дарозе на офіс. Яго адвезлі на допыт у Следчы камітэт, куды яго адвакат змог патрапіць толькі бліжэй да вечара. Затым яго змясцілі ў ізалятар, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Судаленку палітычным зняволеным.

За два тыдні да затрымання Судаленкі ў Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палескай, 52, дзе знаходзіцца офіс «Гомельскай вясны», прайшоў ператрус, падчас якога былі канфіскаваныя дакументы, якія тычацца дзейнасці праваабаронцы (пастановы судоў, абскарджанні). 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна