Байдэн атрымаў рэкамендацыі па стратэгіі адносін з Беларуссю

Атлантычная рада прэзентавала рэкамендацыі для 46-га прэзідэнта ЗША ў сваім дакладзе «Байдэн і Беларусь: стратэгія для новай адміністрацыі». На думку аўтараў даклада, у Байдэна ёсць «гістарычная магчымасць аб'яднаць Еўропу і пераламаць дыктатуру, стварыўшы міжнародную кааліцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі».

У судзе Першамайскага раёна затрыманы ўладальнік крамы «Мой модны кут» Валерый Есіпёнак. Ён прыйшоў на суд над жонкай

У судзе Першамайскага раёна Мінска сёння затрыманы ўладальнік крамы «Мой модны кут» Валерый Есіпёнак.

Ён прыйшоў на суд да сваёй жонкі, паведамляюць праваабаронцы.

Алена Есіпёнак была затрыманая 26 студзеня. Перад гэтым у краму прыходзіла праверка з МНС. Супрацоўнікі выпісалі прадпрымальнікам кучу парушэнняў, яны павінны былі зачыніцца для іх ліквідацыі. 

Лукашэнка пра лібералізацыю заканадаўства: Мінулыя падзеі востра ставяць пытанне — ці не занадта мы захапіліся?

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях удасканалення заканадаўства.

«Праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы дазволілі нашай краіне не зваліцца ў прорву чарговай каляровай рэвалюцыі, як бы таго ні хацелі замежныя спонсары пратэстаў», — сказаў палітычны дзеяч.

Лукашэнка пра палітычную амністыю: Не трэба строіць ілюзій

«Сёння некаторыя стогнуць і галосяць: вось, амністыя… палітычная амністыя і іншае. Заўтра будзе палітычная амністыя, калі мне хто-небудзь пакажа хоць адзін палітычны артыкул у нашым Крымінальным кодэксе і што яны асуджаныя або затрыманыя, арыштаваныя з палітычных матываў. Я іх неадкладна памілую», — сказаў Лукашэнка.

Макей пра «лагеры для востракапытных»: Не веру фэйкавым навінам, якія зыходзяць з вуснаў апанентаў улады

Міністр замежных спраў не верыць «выдумкам і фэйкавым навінам, якія зыходзяць з вуснаў апанентаў улады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0