president.gov.by

president.gov.by

Лукашэнка выказаў перакананне, што з часам краіны пачнуць уводзіць цэнзуру ў сацыяльных сетках. Але, падкрэсліў ён, Беларусь не можа быць завадатарам гэтага працэсу. «Напэўна, той, хто спарадзіў гэтага змея і выпусціў з бутэлькі, гэты працэс і павінен пачынаць, — сказаў ён. — Мы наогул гэта зрабіць не зможам. Калі мы закрыем адзін кірунак, у нас вылезе ў іншым».

Разам з тым лічыць, што неабходная вельмі жорсткая забарона на ўмяшанне ў асабістае жыццё і разбурэнне грамадска-палітычнага ладу дзяржавы.

«Дзякуючы сацыяльным сеткам і месенджарам, мы можам цяпер спарадзіць планетарную рэвалюцыю. Вы бачыце, што сёння ва ўсіх краінах адбываюцца падобныя падзеі, якія кіруюцца праз гэтыя сеткі і не з месца. Як у нас было: усё кіравалася з тэрыторыі Польшчы і Літвы, — адзначыў ён. — Таму так, мы на парозе прыняцця гэтых пастаноў. Але яны павінны зыходзіць ад моцных гэтага свету».

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў найбліжэйшыя месяцы ў гэтай сферы ў Беларусі будуць прынятыя дадатковыя меры для абароны інтарэсаў дзяржавы і народа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна