Кампанія ОБК Стандарт заявіла, што разрывае кантракт з брэндам Liqui Moly, хоць для яе гэта няпростае і цяжкае рашэнне.

«… Як вам вядома, наш пастаўшчык — кампанія Liqui Moly — 17 студзеня заявіла пра адмову ў спонсарстве ЧС па хакеі ў выпадку яго правядзення ў Мінску. Гэта палітызаваная заява камерцыйнай арганізацыі робіць немагчымым наша далейшае супрацоўніцтва па цалкам відавочных для ўсіх прычынах. Наша задача — забяспечыць нашага спажыўца якасным прадуктам у самыя кароткія тэрміны і захаваць працоўныя месцы нашых супрацоўнікаў (калег, персаналу). У нашай кампаніі няма мэты і амбіцый уносіць раскол у сэрцы нашых кліентаў. Нам патрэбна стабільная эканоміка і задаволены нашай працай кліент.

Якасныя прадукты Liqui Moly заваявалі сэрцы беларускіх спажыўцоў, але мы не хочам настройваць супраць сябе тых з нашых кліентаў, якія катэгарычна не згодныя з выказанай Liqui Moly пазіцыяй у дачыненні да чэмпіянату свету па хакеі ў Рэспубліцы Беларусь. На жаль, мы вымушаныя спыніць пастаўкі гэтага прадукту ў Беларусь. З цяжкім сэрцам разрываем гэты кантракт!» — заявілі ў кампаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна