Стваральнік і былы камандзір АМАПа Бураціі, а пасля сенатар ад Іркуцкай вобласці і першы сакратар бурацкага аддзялення КПРФ Вячаслаў Мархаеў пракаментаваў мітынгі ў Расіі. Ён мяркуе, што арышт Аляксея Навальнага — толькі трыгер выхаду пратэстоўцаў на вуліцы, а сапраўдная прычына — крызіс улады, які стаў відавочны для расіян.

«Выхад бяззбройных людзей на вуліцы ў многіх гарадах краіны, у тым ліку ва Улан-Удэ, расцэнены як неадэкватныя паводзіны непаўналетніх, хоць па ўсіх сетках відаць і чуваць абураныя воклічы людзей, сярэдні ўзрост якіх 20-40 гадоў. Абураных людзей, якія стаміліся ад самавольства, беззаконня і жабрацкага існавання без якога-небудзь прасвету. Арышт Навальнага толькі інфармацыйная нагода, якая паслужыла спускавым механізмам выхаду людзей на плошчы гарадоў! Людзі хочуць быць пачутымі! І асноўная прычына — гэта крызіс усяго і ўсіх, вярхі не хочуць, нізы не могуць», — напісаў Мархаеў.

Ён адзначыў, што «на фоне падзей, якія адбываюцца, мы працягваем звальвацца ў невядомасць, у хаос і разруху! Пад няспынныя, на федэральным і рэгіянальным узроўнях, хвалебныя і хлуслівыя лозунгі аб нейкай светлай будучыні!» Прычым «абяцаная дзеючай уладай светлая будучыня падрыхтаваная для вельмі вузкага і вызначанага кола людзей, якія абвясцілі сябе самадзяржаўнай уладай».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?