Па інтэрнэце гуляе фота меркаванага апытання школьніка ў адной са школаў, пытанні датычаць беларускай мовы і выклікаюць здзіўленне. 

Фота, якое гуляе па сетцы

Фота, якое гуляе па сетцы

«Падабаецца вам на ўроках беларускай мовы або не вельмі?», «Ты хацеў бы, каб не задавалі заданняў па беларускай мове і літаратуры?», «Табе падаецца, калі адмяняюць урокі па беларускай мове і літаратуры?» — такія пытанні ў анкеце. 

У Міністэрстве адукацыі запэўніваюць, што калі анкетаванне сапраўднае, то не мае цэнтралізаванага характару. 

«Мы разбіраемся, адкуль узялася гэтая анкета, можа быць, гэта ініцыятыва асобнай школы», — сказала афіцыйны прадстаўнік Мінадукацыі Юлія Высоцкая. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?