«Я маю права памілаваць таго ці іншага чалавека. І калі блудны, калі ён памыліўся, то мы яго не толькі вызвалім ад крымінальнай адказнасці, але і адновім у ВНУ. Трэба спакойна да гэтага падысці і прафесійна», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што гэтыя пытанні трэба вывучаць акуратна, рабіць адпаведныя высновы. «Калі ёсць такія людзі, можа быць, і вы занесяце прапановы (створыце камісію), кагосьці трэба аднавіць. А вырашаць вы павінны, перш за ўсё. Я прыму вашу прапанову», — запэўніў палітык.

Гаворачы аб скаргах ад пацярпелых падчас пратэстаў, Лукашэнка заявіў, што гэтыя пытанні трымаюцца на кантролі. «Мы гэтыя скаргі аб'ядналі. Яны знаходзяцца пад кантролем пэўных груп следчых. Гэта значыць, яны не раскіданыя па ўсёй краіне. І мы іх разглядаем», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, такіх скаргаў некалькі сотняў. «Калі шчыра, я не ведаю дэталёва, у якія гадзіны і дні гэта будзе завершана, але я ўпэўнены, што да лета мы разбяромся з усімі гэтымі скаргамі. Мне здаецца, палову (генпракурор дакладваў) ужо разабралі», — сказаў палітык.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?