Днём 29 студзеня Надзея Калініна перастала выходзіць на сувязь. Яна спрабавала патрапіць на з'езд дэлегатаў УНС па Мінску, які ў 16.00 пачаўся ў ДК «Камволь».

Пазней стала вядома, што дзяўчына знаходзіцца ў РУУС Ленінскага раёна Мінска. Там паведамілі, што яна затрыманая і яны «больш нічога не скажуць». У прэс-службе МУС спачатку паведамілі, што журналістку даставілі ў РУУС для праверкі дакументаў.

Пакуль журналістка знаходзілася ў РУУС, да яе не пусцілі адваката. 62-і артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму права карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката ў любы момант.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?