«Лукашэнку трэба зразумець, што забарона сімволікі нічога не зменіць у галовах людзей. Беларусы больш не лічаць яго прэзідэнтам. Усё, на што яго хапае — імітацыя народнай падтрымкі і барацьба з сімваламі свабоды. У сутнасці, рэжым баіцца спалучэння двух колераў. Але, забараняючы нацыянальную сімволіку і прысвойваючы сабе асабіста дзяржаўную, ён толькі папулярызуе бел-чырвона-белы сцяг сярод народа. Бо ён становіцца сімвалам справядлівасці, гонару і адзінства. Сапраўднага адзінства — а не таго, якое спрабуюць прадэманстраваць з дапамогай УНС.

У паведамленні пракуратуры гаворыцца аб петыцыі сотні грамадзян. Але я ўпэўненая, што петыцыя ў абарону гэтага сцяга збярэ сотні тысяч подпісаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?