Палітык заявіў, што не параіць Мікалаю паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

— БДУ дакладна не параю… Не таму, што гэта дрэнная ВНУ. Гэта вельмі моцная ВНУ. Не хачу вось чыста эмацыйна, каб не казалі: «А, сын яго ў лепшую ВНУ, як звычайна…» — сказаў Лукашэнка. — Усе імкнуцца ў нас у БДУ «працаўладкаваць» сваіх дзяцей. Не ў гэтым справа, родныя мае.

— Для яго не важна, у якой ён ВНУ будзе вучыцца. Але я не хачу, каб маё дзіця і вы, мае дзеці, вучыліся на Захадзе. Гэта для заходняй эканомікі, разумееце? — дадаў ён.

Гуманітарныя спецыяльнасці ў заходніх універсітэтах Лукашэнка лічыць прамываннем мазгоў.

— З часам вяртаюцца і становяцца пратэстунамі. Гэта не таму, што там на злобу ўчарашняга дня. Не. А таму, што так будзе заўсёды. Яны рыхтуюць агентаў уплыву ў нашым грамадстве, — падкрэсліў Лукашэнка. — І я яму (малодшаму сыну Мікалаю) сказаў не. І ён: «Я і сам не хачу туды».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?