А 13.00 завезлі ў Савецкае РУУС намесніка дырэктара Мікіту Броўку і бухгалтарку Ксенію Міклашэўскую, у 19.30 пасля сямігадзіннага апісання маёмасці і тавараў у Савецкае РУУС павезлі разам з затрыманымі рэчамі супрацоўніц Вольгу Ігнатовіч і Анастасію Трафімчык.
P.S. Пазней стала вядома, што ўсіх чатырох затрыманых работнікаў «Сымбаля» адправілі на Акрэсціна па артыкуле «Дробнае хуліганства».





