Універсітэт Гумбальта ў Берліне, Wikimedia Commons

Стыпэндыя для работнікаў культуры

Ініцыятыва Марціна Рота (Martin Roth-Initiative), названая ў гонар вядомага нямецкага музэйнага дырэктара, аказвае падтрымку мастакам, акторам, музыкам і іншым прадстаўнікам творчых прафэсій, якія выступаюць у сваёй роднай краіне за захаваньне правоў чалавека, свабоду мастацтва і якія зазнаюць палітычны ціск.

Стыпэндыя GFPS

Нямецкае Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропай (GFPS) дае стыпэндыі на адзін сэмэстар навучаньня ў нямецкім унівэрсытэце на выбар стыпэндыята. Гэта прыкладна 800 эўра на месяц. Таксама аплачваюцца мэдычная страхоўка, абавязковы сэмэстравы збор і выдаткі на дарогу зь Беларусі ў Нямеччыну і назад.

Ініцыятыва Філіпа Шварца

Нямецкі Фонд імя Аляксандра фон Гумбальта (Alexander von Humboldt-Stiftung) аказвае дапамогу навуковым супрацоўнікам, якія зазналі на радзіме ціск з палітычных матываў. У рамках Ініцыятывы імя Філіпа Шварца (Philipp Schwartz-Initiative) замежныя навукоўцы могуць, атрымліваючы стыпэндыю, займацца дасьледчымі праектамі ў ВНУ або іншых навуковых арганізацыях Нямеччыны.

У гэтым годзе ва ўдзельнікаў праграмы таксама зьявілася магчымасьць атрымаць працоўную дамову. Стыпэндыяльная падтрымка аказваецца на працягу 24 месяцаў.

Стыпэндыі DAAD

Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD аказвае індывідуальную стыпэндыяльную падтрымку. Для навукоўцаў і выкладчыкаў ёсьць магчымасьць атрымаць стыпэндыю для працы над кандыдацкай дысэртацыяй у Нямеччыне ці ў бінацыянальным фармаце, а таксама для правядзеньня дасьледаваньняў у нямецкіх ВНУ або навуковых інстытутах тэрмінам да 10 месяцаў.

Студэнты з дыплёмам спэцыяліста або бакаляўра могуць атрымаць фінансаваньне для навучаньня ў магістратуры адной з ВНУ Нямеччыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?