«Як паведамілі ў ДВП МУС, А.Рубец знаходзіцца на забеспячэнні ўстановы, прымае ежу згодна з устаноўленым парадкам. Стан яго здароўя здавальняючы», — напісаў тэлеграм-канал прэс-службы МУС.

Змясцілі ў дадатак відэа.

Брэсцкая «Вясна» звязалася з маці палітвязня. Вось як яна пракаментавала дадзенае відэа:

«Пра галадоўку сына даведалася наўпрост ад адваката ў аўторак, 9 лютага. У той дзень яна наведвала Алега. Галадоўка доўжылася да карцара 5 дзён, з 4 лютага па 9 лютага. Пасля яго змясцілі ў карцар, і там галадаць ён перастаў. Відэа МУС, хутчэй за ўсё, ужо з карцара. Так што інфармацыя пра галадоўку не фэйк».

Затрыманы 10 жніўня ў Пінску Алег Рубец на працягу некалькіх месяцаў знаходзіцца ў СІЗА №6 г. Баранавічы. З прычыны адсутнасці лістоў ад сяброў і блізкіх 3 лютага ён абвясціў галадоўку. Пасля чаго яго змясцілі ў карцар. Пра гэта стала вядома ад сваякоў палітвязня.

Алег Рубец скончыў ліцэй у Пінску і працаваў трактарыстам па адпрацоўцы. Быў фанатам футбольнага клуба «Волна». Яго затрымалі ў Пінску 10 жніўня і моцна збілі. Рубца падазраюць па справе аб масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса), піша Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0