Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Пра гэта са спасылкай на рэпартаж паўночнакарэйскага тэлебачання паведамляе Associated Press.

Адначасова кіраўнік дзяржавы прызнаў, што прынятыя раней нацыянальныя планы па развіцці эканомікі не спрацавалі.

Чарговы праект быў абнародаваны ў студзені, але Кім Чэн Ын у чацвер, 11 лютага, абвінаваціў міністраў у нерэальна высокіх мэтах па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і заніжаных мэтах па вытворчасці электраэнергіі.

Ён cказаў, што ўрад праваліў распрацоўку плана ў ключавых эканамічных абласцях і звёў разам разрозненыя паказчыкі абы-як. Па словах лідара краіны, міністры не здольныя выпрацаваць інавацыйны пункт гледжання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0